Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзе і калі ў дыяцэзіях Беларусі адчыняць Святыя Дзверы ў Год міласэрнасці?
Анонсы
09.12.2015 11:25

Год Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі пачнецца 13 снежня з адкрыцця Святых Дзвярэй ва ўсіх катэдрах і некаторых святынях краіны.

Святы Год міласэрнасці абвясціў Папа Францішак. Гэты год пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і скончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.

З Надзвычайным Юбілейным Годам Міласэрнасці звязаны адпусты.

«Каб перажыць і атрымаць адпуст, вернікі павінны зрабіць кароткую пілігрымку да Святых дзвярэй, адчыненых у кожнай катэдры або касцёлах, вызначаных дыяцэзіяльным біскупам, а таксама ў чатырох папскіх базыліках у Рыме, у знак глыбокага імкнення да сапраўднага навяртання. Акрамя таго, я распараджаюся, каб у санктуарыях, дзе былі адчынены Дзверы Міласэрнасці, і ў касцёлах, якія традыцыйна вызначаны ў якасці юбілейных, існавала магчымасць атрымання адпусту.

Важна, каб гэты момант быў звязаны, у першую чаргу, з сакрамэнтам паяднання і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем пра міласэрнасць. Неабходна будзе суправаджаць гэтыя цэлебрацыі вызнаннем веры і малітвай за мяне і ў маіх інтэнцыях, якія нашу ў маім сэрцы на карысць Касцёла і ўсяго свету», — напісаў Пантыфік.

Адкрыццё Святых Дзвярэй адбудзецца 13 снежня ў наступным парадку:

  • Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
    • Мінск – адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
      • 11.00 – пачатак (Statio) у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (пл. Незалежнасці, 15) святой Імшой.
      • 12.00 – працэсія з касцёла свв. Сымона і Алены да архікатэдры.
      • 13.00 – адкрыццё Святых Дзвярэй у архікатэдры.
      Узначальвае святкаванне Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
    • Магілёў – адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
      Пачатак (Statio) у капліцы на польскіх могілках (вул. Лазарэнка) святой Імшой у 9.30. Затым у 10.30 працэсія з капліцы да катэдры. Адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры ў 11.00. Узначальвае святкаванне біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
    • Будслаў – адкрыццё Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, пачатак святой Імшой у 12.00. Узначальвае святкаванне біскуп Юрый Касабуцкі.

  • Віцебская дыяцэзія
    • Віцебск – адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры Езуса Міласэрнага, пачатак у 9.30.
    • Браслаў адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў, пачатак у 18.00.

  • Гродзенская дыяцэзія
    • Гродна адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры св. Францішка Ксаверыя, пачатак у 12.00.
    • Ліда адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у 12.00.
    • Тракелі – адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Каралевы нашых сем’яў.
    • Гудагай – адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай.
    • Рось – адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Пана Езуса Журботнага.

  • Пінская дыяцэзія
    • Пінск адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 8.30.
    • Брэст адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў 18.00.
    • Баранавічы адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў 12.00.
    • Гомель адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў 9.00.
    • Бяроза адкрыццё Святых Дзвярэй у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў 9.00.
    • Лагішын адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў 10.00.
    • Іванава (Палескі) адкрыццё Святых Дзвярэй у санктуарыі Святога Андрэя Баболі ў 10.00.
Гл. таксама:

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.