Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Юбілейны турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боско» адбудзецца ў Мінску
Анонсы
03.11.2015 10:05

З 1 снежня па 16 студзеня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28) адбудзецца 5-ы юбілейны турнір па міні-футболе ў фармаце 4х4 «Кубак Дона Боско».

Турнір пройдзе ў два этапы:

1) з 1 па 16 снежня
2) з 8 па 16 студзеня

Гульнявыя дні: аўт 17.00 – 21.00, сер 17.00 – 21.00, чац 17.00 – 21.00, сб 14.30 – 16.30.

У турніры ўдзельнічаюць каманды, узрост гульцоў якіх не менш за 16 гадоў. У поле гуляюць брамнік і 3 палявыя гульцы (могуць быць таксама запасныя гульцы, усяго склад каманды не больш за 7 чалавек).

21 лістапада ў араторыі ў 18.40 пройдзе збор, дзе будзе адбывацца лёсаванне. Таксама будуць абмяркоўвацца правілы і даты гульняў. На зборы павінен прысутнічаць прынамсі адзін прадстаўнік ад каманды (пажадана капітан).

Унёсак за ўдзел 280 тыс. руб. з каманды за ўвесь турнір (унёсак трэба прынесці на лёсаванне).

Кантактныя тэлефоны:

+375 25 658 51 09, +375 29 258 77 62  Улад

Рэгістрацыя каманд праходзіць да 18 лістапада. Колькасць каманд абмежавана да 16.

Неабходна пазначыць наступныя дадзеныя:

  • імя кантактнай асобы;
  • кантактны нумар тэлефона;
  • назва каманды;
  • эмблема каманды;
  • колькасць і склад удзельнікаў з указаннем узросту.


Каб падаць заяўку для ўдзелу каманды ў турніры, неабходна запоўніць форму Zayawka-kdb5 на savio.sdb.by.

Заяўкі дасылаць на адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Паводле savio.sdb.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.