Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Адбудзецца сустрэча катэхетаў Пінскай дыяцэзіі |
Анонсы
|
11.09.2015 18:08 |
16 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пройдзе чарговая сустрэча катэхетаў Пінскай дыяцэзіі. На гэты раз яна будзе прысвечана тэме катэхізацыі дарослых.
Спецыяльна запрошаныя дакладчыкі і практыкі пазнаёмяць сабраных з асаблівасцямі духоўнай працы і выклікамі, якія ставіць сучасны свет дарослых.
Пачатак сустрэчы ў 10.00.
Праграма:
- 10.00 — першая канферэнцыя для катэхетаў (рэферат, дыскусія, знаёмства з метадамі катэхізацыі дарослых)
- 11.00 — другая канферэнцыя для катэхетаў (рэферат, дыскусія, знаёмства з метадамі катэхізацыі дарослых)
- 12.00 — святая Імша (катэдральны касцёл)
- 13.30 — абед
- 14.00 — трэцяя канферэнцыя для катэхетаў (рэферат, дыскусія, знаёмства з метадамі катэхізацыі дарослых).
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.