Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай: айцы кармэліты запрашаюць у Гудагай
Анонсы
14.07.2015 12:36

Айцы кармэліты босыя запрашаюць у Гудагай на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 18-19 ліпеня.

На працягу больш як 250 гадоў маленькі касцёл у Гудагаі быў сведкам шматлікіх цудаў, але вернікі прыбываюць сюды не толькі дзеля асаблівых ласкаў аздараўлення. Тут знаходзяць прыстанішча і асалоду тыя, хто хоча пакланіцца Найсвяцейшай Маці і ў цішыні малітвы паразмаўляць з Богам. Іншыя, зачараваныя прыгажосцю мясцовай прыроды, шукаюць адпачынку ад штодзённасці, каб аднавіць свае жыццёвыя сілы.

Праграма:

18-19 ліпеня

  • 18.00 — святая Імша і заканчэнне Навэнны да Маці Божай Шкаплернай. Юбілей 25-годдзя святарства а. Бернарда Радзіка OCD i а. Паўла Леліто OCD
  • 20.00 — Крыжовы шлях на Кальварыі
  • 23.15 — Нешпары
  • 24.00 — працэсія са свечкамі, пасля яе — святая Імша, начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 08.30 — Гадзінкі
  • 09.30 — святая Імша на польскай мове
  • 11.00 — канцэртная праграма
  • 12.00 — урачыстая святая Імша

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.