Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Брэсце пройдуць урачыстасці Маці Божай Берасцейскай
Анонсы
25.06.2015 15:37

27-28 чэрвеня ў Брэсце (парафія Узвышэння Святога Крыжа) пройдуць урачыстасці Маці Божай Берасцейскай, Маці-Выратавальніцы.

rПраграма ўрачыстасцяў

27 чэрвеня

  • 9.00 – святая Імша
  • 12.00 – святая Імша
  • 15.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 17.40 – Навэнна да Маці Божай
  • 18.00 – урачыстая святая Імша, эўхарыстычная працэсія


28 чэрвеня

  • 9.00 – святая Імша
  • 10.30 – святая Імша
  • 12.00 – святая Імша
  • 17.00 – малітва грэка-каталіцкай супольнасці
  • 18.00 – святая Імша


У санктуарыі ў Брэсце ўшаноўваецца славуты цудамі абраз Маці Божай Берасцейскай — Маці-Выратавальніцы, які з’яўляецца копіяй абраза Маці Божай з рымскай базылікі Santa Maria Maggiore. Каранацыя абраза адбылася 30 чэрвеня 1996 г. Галоўная ўрачыстасць святкуецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.