Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Стань практыкантам на Catholic.by
Анонсы
15.01.2015 14:03

Ты ідэйны і ініцыятыўны? Вучышся або маеш адукацыю ў сферы журналістыкі, тэалогіі, філалогіі, гісторыі, псіхалогіі ці сацыялогіі? А можа, хацеў бы рэалізаваць у межах практыкі свой уласны праект?

Рэдакцыя інтэрнэт-партала Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі www.catholic.by запрашае на месяцовую практыку з 4 па 28 лютага.

Тэрмін падачы заявак да 31.01.2015 г.

Адбор будзе праводзіцца ў два этапы. Пасля конкурсу заявак лепшыя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе, па выніках якога і будзе выбраны адзін практыкант.

Для падачы заяўкі на практыку на адрас рэдакцыі Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (тэма ліста — практыка) неабходна даслаць матывацыйны ліст з адказам на пытанне «Чаму я хачу прайсці практыку на catholic.by» і невялікім аповедам пра сябе.

Рэдакцыя звяртае ўвагу, што пры адборы перавага будзе аддавацца кандыдату з вопытам працы ў сферы журналістыкі.

Даведкі па адрасе Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або па тэлефоне 287 17 79 (з 10.00 да 18.00).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.