24 кастрычніка ў культурна-рэлігійным цэнтры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску пройдзе міжканфесійная канферэнцыя «Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця». Арганізатарам канферэнцыі выступае Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» разам з душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі.
У рамках канферэнцыі адбудзецца семінар-прэзентацыя стэндавай выставы «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстава складаецца з 20 ролл-стэндаў і суправаджаецца мультымедыйнымі лекцыямі, якія раскрываюць дэмаграфічныя праблемы сучаснага свету, трагедыю адмовы ад нараджэння дзяцей, шкоду кантрацэпцыі і абортаў, а таксама арыентуюць слухачоў на цнатлівасць, натуральнае і гарманічнае сужэнства, заснаванае на любові і ўзаемапавазе.
Прэзентацыя выставы будзе праходзіць пры падтрымцы біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. На мерапрыемства запрошаны грамадскія і рэлігійныя дзеячы Беларусі, супрацоўнікі аддзела адукацыі Віцебскага аблвыканкама, а таксама адмысловы госць з Францыі прафесар медыцыны Ліёнскага ўніверсітэта Рэнэ Экошар.
Праграма канференцыі:
11.00 — святая Імша з удзелам абаронцаў жыцця 12.00 — прывітальнае слова біскупа Алега Буткевіча 12.10 — «Сітуацыя беларускага руху ў абарону жыцця» (Уладзіслаў Валаховіч, Магілёў) 12.40 — «Дапамога святара сям’і ў сітуацыі крызіснай цяжарнасці» (а. Павел Сярдзюк, Мінск) 13.00 — «Абарона традыцыйных сямейных каштоўнасцяў супраць агрэсіі ЛГБТ: вопыт Францыі» (Рэнэ Экошар, Францыя) 13.30 — прэзентацыя выставы «Ёсць два шляхі - шлях жыцця і шлях смерці» (Іван Пузанаў, Віцебск) 14.00 — абед 15.00 — «Граматыка жыцця ў сужэнстве» (Рэнэ Экошар, Францыя) 16.00 — «Беларуская сям’я сёння» (Ларыса Мартынава, Мінск) 16.30 — «Крызіс бацькоўства» (Сяргей Кірпіч, Мінск) 17.00 — перапынак на каву 17.20 — «Асаблівыя дзеці і іх права на жыццё» (Наталля Пузанава, Віцебск) 17.40 — «Прынцыпы натуральных родаў» (Алена Валаховіч, Магілёў) 18.00 — «Ці можна казаць пра цнатлівасць сёння» (Алена Агафонава, Бабруйск) 18.30 — «Небяспека сужыцця» (а. Васілій Ягораў)
Для ўдзельнікаў канферэнцыі будзе арганізавана харчаванне. Іншагароднім будзе забяспечана камфортнае пражыванне.
Запіс па тэлефонах: +375 29 306 22 22, +375 33 306 22 22 (AG)
|