Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на біблійны семінар
Анонсы
06.10.2014 11:36

Навукова-практычны семінар на тэму «Біблія — кніга Бога ці чалавека?», які пройдзе 11 кастрычніка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага, запрашае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу.

rПраграма семінара:

  • 8.00 – 10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.00 – адкрыццё семінара
  • 10.15 – даклад і абмеркаванне новых біблійных адкрыццяў у ваколіцах Іерусаліма (кс. Дарыюш Пеляк, Масква-Іерусалім)
  • 11.00 – даклад і абмеркаванне тэмы паўставання і фарміравання біблійных тэкстаў (кс. Адам Дынак, Віцебск)
  • 11.30 – перапынак на каву
  • 12.15 – даклад і абмеркаванне праблематыкі перакладаў Бібліі на сучасныя мовы (д-р Андрэй Дзясніцкі, Масква)
  • 13.00 – перапынак на абед
  • 15.00 – святая Імша
  • 16.00 – інаўгурацыя новага навучальнага года ў каледжы
  • 17.30 – даклад і абмеркаванне новых форм евангелізацыі (Біблія і Другі Ватыканскі Сабор — д-р Франц Коглер, Лінц)
  • 18.15 – адкрыццё экспазіцыі «Дарогаю Бібліі» і падвядзенне вынікаў семінара
  • 18.45 – вячэра

Арганізатары просяць студэнтаў каледжа і гасцей паведаміць пра свой удзел у семінары загадзя.

 

Для ўдзелу ў семінары рэгістрацыя абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэл. +375 29 513 57 92 альбо праз рэгістрацыйную форму.

 

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.