Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Шчучыне адбудзецца IV дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў
Анонсы
05.06.2014 11:58

20-21 чэрвеня ў Шчучыне ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай запланавана правядзенне IV дыяцэзіяльнай сустрэчы выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі.

Сустрэчы работнікаў адукацыі і выхавання сталіся ў дыяцэзіі традыцыйнымі. Час сумеснага прабывання разам служыць паглыбленню і духоўнай інтэграцыі і абмену досведам веры, які можна потым выкарыстаць у паўсядзённым адукацыйна-выхаваўчым служэнні.
 
У межах сустрэчы будзе таксама магчымасць прадставіць сваю парафіяльную групу і дзейнасць душпастырскай супольнасці.

Заяўкі на ўдзел трэба падаць да 12 чэрвеня ў дыяцэзіяльную курыю. Кантактныя тэлефоны:
 
8 (0152) 74 00 70
8 (029) 6 324 373

Праграма сустрэчы:

«Закон напісаны ў сэрцах чалавечых» Рым 2,15
Дыялог з Богам і з сабой — шлях да святасці

21 чэрвеня

з 17.00 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў (у катэхітычнай зале).

18.00 — Прывітанне, Гімн да Духа Святога, малітва на Ружанцы з разважаннямі, набажэнства да Насвяцейшага Сэрца Езуса.

19.00 — Святая Імша. Рассяленне ўдзельнікаў.

20.45 — Вясёлы вечар. Прэзентацыя групп.

22 чэрвеня

9.00 — Ранішняя малітва.

9.15 — Канферэнцыя аб ролі Божага Закону ў чалавечым і хрысціянскім фарміраванні.

10.00 — Перапынак на каву і гарбату.

10.30 — Праца ў группах — Дыялог з Богам і з сабой — шлях да святасці:

  • I- Прыроджаны (натуральны) Закон
  • II- Божы Закон (Адкрыцця)
  • III-Устаноўлены Закон

11.15 — Падвядзенне вынікаў працы ў групах.

11.45 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць Св. Споведзі.

12.30 — Святая Імша.

13.30 — Абед.

14.30 — Вяночак да Божай Міласэрнасці. Канцэрт. Падвядзенне вынікаў і развітанне.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.