Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пінску пройдуць фармацыйныя сустрэчы катэхетаў і міністрантаў
Анонсы
25.03.2014 14:36

Адбудуцца двухдзённыя фармацыйныя сустрэчы катэхетаў і міністрантаў Пінскай дыяцэзіі. Сустрэча катэхетаў пачнецца 26 сакавіка ў 11.00 пад кіраўніцтвам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі. Сустрэча міністрантаў з усіх парафій дыяцэзіі пачнецца 28 сакавіка ў 13.00 у Міждыяцэзільнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага. Арганізатары абяцаюць насычаную і пазнавальную праграму.

Для зацікаўленых - план фармацыйнай сустрэчы катэхетаў:

26 сакавіка

11.00 – Імша
12.30 – канферэнцыя “Агульныя дыдактычна-выхаваўчыя і нарматыўна-душпастырскія аспекты катэхетычнай дзейнасці” (кс. А. Рылка)
14.00 – абед
15.30 – канферэнцыя “Асэнсаванне катэхізацыі і фармацыі катэхетаў у Беларусі” (кс. Ю. Хіневіч)
16.30 – перапынак, кава
17.00 – канферэнцыя “Евангелізацыя сёння: ад тэорыі да практыкі” (неакатэхуменальная сям’я з Гомеля)
19.00 – вячэра
20.00 – сустрэча ў групах

27 сакавіка


8.30 – снеданне
9.00 – канферэнцыя “Экуменічныя аспекты катэхетычнай дзейнасці ў Беларусі” (кс. Я. Саламон)
10.15 – канферэнцыя “Практычныя пытанні катэхетычнай дзейнасці” (с. Таццяна Халапук)
11.15 – перапынак, кава
11.45 – падвядзенне вынікаў працы ў групах
12.45 – Імша
14.00 – абед. Заканчэнне сустрэчы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.