Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца фестываль «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску 2013–2014»
Анонсы
19.12.2013 10:59

У Віцебску адбудзецца ХII фестываль «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску 2013–2014». Ён пройдзе з 20 снежня па 6 студзеня.

Праграма фестываля:

20 снежня - выстава дзіцячай творчасці “Калядная завея”. Творы дзяцей і моладзі ДУА “Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” /Віцебскі абласны мастацкі музей, г. Віцебск, вул. Леніна, 33/

21 снежня, 12.00 - выстава дзіцячых твораў фларыстыкі і твораў з нетрадыцыйных матэрыялаў “Скарбніца Ражства” (настаўнікі: Жылінская С.В., Швед Л.М., Варабчук В.В.)
/катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, вул.  В.-Інтэрнацыяналістаў, 28/

25 снежня, 12.00 - канцэрт парафіяльнага хора (мастацкі кіраўнік Таццяна Дарафеева) “Калядкі на ўсе ладкі”
/касцёл Святога Духа, вул. Чкалава 5а/

26 снежня, 12.00 - святочная батлейка ў выкананні маленькіх артыстаў з гарадоцкай парафіі Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі для маленькіх пацыентаў УА “Віцебскі дзіцячы абласны клінічны шпіталь”
/Актавая зала УА “Віцебскі дзіцячы абласны клінічны шпіталь”, вул. Шрадэра/

2 студзеня, 14.00 - адкрыццё выставы творчасці дзяцей і моладзі клуба “Юнікс”;
Святочная імпрэза “Цуд Божага Нараджэння” ў выкананні дзяцей і моладзі парафіі Езуса Міласэрнага для пацыентаў дзіцячых аддзяленняў УЗ “Віцебская абласная клінічная бальніца”
/Актавая зала УЗ “Віцебская абласная клінічная бальніца”, вул. В.-Інтэрнацыяналістаў, 37/

3 студзеня, 10.00 – 15.00
- конкурс нацыянальнай батлейкі
/ДУА Палац творчасці дзяцей і моладзі г. Віцебска, вул. Касманаўтаў, 2/

4 студзеня - фестываль каляднай песні “Зорка з Бэтлеема”
/г. Міёры, Дом культуры/

6 студзеня, 18.00 - св. Імша на Аб’яўленне Пана
/катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, вул.  В.-Інтэрнацыяналістаў, 28/
19.00 - канцэрт класічнай музыкі  ў выкананні салістаў і музычных калектываў Віцебскай абласной філармоніі
/катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, вул.  В.-Інтэрнацыяналістаў, 28/

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.