Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
XII Пешая пілігрымка Гродна — Рось запрашае ўдзельнікаў
Анонсы
01.08.2013 11:28

XII Пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі будзе праходзіць з 2 па 5 жніўня 2013. Пачатак пілігрымкі: 2 жніўня, 7.00 (гродзенская парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — Гродна-Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

У вёсцы Рось, размешчанай прыкладна ў 75 км ад Гродна, знаходзіцца санктуарый Езуса Журботнага. У галоўным алтары касцёла стаіць 400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае шматлікіх пілігрымаў. 4 жніўня 2013 года ў 10.00 тут адбудзецца ўрачыстая святая Імша. Пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Вяночак да Божай Міласэрнасці, канцэрт.

Арганізатары пілігрымкі запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы. Маршрут: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось. Аганізацыйная сустрэча ўсіх пілігрымаў адбудзецца 31 ліпеня 2013 года (серада) а 20-й гадзіне ў касцёле Гродна-Паўднёвы.

Праграма XII Пешай пілігрымкі Гродна — Рось:

2 жніўня, пятніца: Гродна — Вялікія Эйсманты

  • 07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Гродна–Паўднёвы
  • 08.05 — Паўднёвы — 09.35 — Горніца (7 км)
  • 10.00 — Горніца — 10.50 — Колпакі (4 км)
  • 11.15 — Колпакі — 12.30 — Квасоўка (6,2 км)
  • 12.55 — Квасоўка — 14.10 — Свіслач (5,5 км)
  • 14.10–15.10 — абед
  • 15.10 — Свіслач — 16.20 — капліца ў Заневічах (5 км)
  • 16.45 — капліца ў Заневічах — 17.40 — Станевічы (4,5 км)
  • 18.10 — Станевічы — 19.00 — «пасаг» (4 км)
  • 19.20 — «пасаг» — 20.10 — Вялікія Эйсманты (5 км)
    Начлег.


3 жніўня, субота: Вялікія Эйсманты — Рось

  • 07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)
  • 08.10 — Вялікія Эйсманты — 09.00 — лес (5 км)
  • 09.25 — лес — 09.55 — сад (2 км)
  • 10.20 — сад — 11.40 — Рэпля (5 км)
  • 11.40–12.40 — абед
  • 12.40 — Рэпля — 13.45 — Дулеўцы (5 км)
  • 14.10 — Дулеўцы — 15.25 — Роскае лясніцтва (5 км)
  • 15.50 — Роскае лясніцтва — 17.15 — Рось (5 км)
  • 17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага
  • 17.50 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 18.00 — святая Імша
  • 21.00 — распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя.
  • 23.50 — заканчэнне адарацыі. Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
  • 24.00 — працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою.
    Заканчэнне дня і адыход на начлег.


4 жніўня, нядзеля: Рось

  • 10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі. Пасля Імшы — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Вяночак да Божай Міласэрнасці.
  • 11.30 — канцэрт


5 жніўня, панядзелак: Гродна–Паўднёвы

  • 19.00 — святая Імша падзякі за ХII Пешую пілігрымку ў касцёле Гродна–Паўднёвы
  • 20.00 — супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымкi

Запісацца на пілігрымку  можна ў парафіі імя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) або па тэлефоне:

8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140 кс. Юрый Марціновіч
8 033 68 62 116, 8 029 13 72 754 Iaланта

Кс. Юрый Марціновіч, кiрaўнiк пілігрымкі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.