Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянская моладзь Мінска запрашае на карнавал перад Вялікім постам
Анонсы
05.02.2013 12:08

Моладзевы цэнтр св. Яна Боска пры мінскай парафіі ў р-не Серабранка запрашае на карнавал у стылі «Беларускі вестэрн». Карнавалам або запустамі ў католікаў называюцца апошнія дні ці тыдзень перад Вялікім постам.

Карнавал пройдзе ў суботу 9 лютага і распачнецца святой Імшой а 19-й гадзіне. Дрэс-код: адзенне на старабеларускі лад (можа быць дастаткова нейкага элементу накшталт стужкі ў валасы альбо саламянага капелюша); мова: «мужыцкая».

Арганізатары просяць таксама прыносіць пачастункі на салодкі стол. Падрабязнасці правядзення карнавалу можна знайсці ў суполцы «Укантакце».

Адрас парафіі: г. Мінск, вул. Пляханава, 28/1 (тры прыпынкі ад станцыі метро «Партызанская» да прыпынку «Гараўца» на любым транспарце ў накірунку мікрараёна «Серабранка»).

У традыцыйным календары католікаў былой Рэчы Паспалітай Запусты (або Запускі) — традыцыйная назва апошніх дзён (як правіла, апошняга тыдня) перад постам. У Заходняй Еўропе Запусты перад Вялікім постам называюць карнавалам (ад італьянскага carne — «мяса» і valere — «панаваць», «загадваць», бо гэта апошнія дні, калі мяса яшчэ «пануе» на сталах).

Самым вясёлым быў апошні тыдзень карнавалу (у вузкім сэнсе менавіта яго і называлі карнавалам), калі народ імкнуўся быццам запасціся вяселлем і забавамі на ўвесь 40-дзённы Вялікі пост. У праваслаўнай традыцыі аналагічны перыяд называюць Масленіцай, а ў былой Рэчы Паспалітай часам таксама Запустамі (або Запускамі).

Пачынаўся гэты тыдзень, запоўнены шумнымі і вясёлымі забавамі, Тлустым чацвяргом.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме