Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Расклад малітваў за памерлых на могілках Мінска і Мінскага раёна
Анонсы
15.10.2012 15:48

2 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. Па традыцыі на могілках Мінска і Мінскага раёна адбудуцца малітвы за душы памерлых. З 29 кастрычніка па 11 лістапада святары наведаюць могілкі паводле ніжэйпрыведзенага раскладу.

За наведванне могілак з 1 па 8 лістапада пры выкананні вызначаных умоў вернікі могуць атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.

Існуе чатыры разнавіднасці ўчынкаў, з якімі Каталіцкі Касцёл звязвае атрыманне адпусту: малітва, служэнне (у духу міласэрнасці чалавек ахвяруе сябе на карысць тых, каму патрэбна дапамога), ахвяра (адмаўленне ад чагосьці), сведчанне веры ў штодзённым жыцці.

Атрыманне поўнага адпусту звязана з наступнымі патрабаваннямі:
1) пасля споведзі чалавек павінен быць цалкам свабодным ад граху;
2) цвёрдае пастанаўленне атрымаць адпуст;
3) прыняць Хрыста ў Эўхарыстыі;
4) памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Каталіцкі Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў пры кожнай магчымасці (у дадзеным выпадку гэта актава малітвы за памерлых) карыстацца гэтым вялікім дарам. Аднак найперш неабходна зразумець яго сутнасць, адрачыся ад граху і быць адкрытым на Божую ласку і дапамогу Касцёла.

aРАСКЛАД МАЛІТВАЎ НА МОГІЛКАХ МІНСКА І МІНСКАГА РАЁНА
29 кастрычніка – 11 лістапада 2012г.

Тэксты: Літургічная агенда (Мінск 2010). Працэсія на могілках с. 470
Благаслаўленне надмагільнага крыжа (помніка) с. 264
Благаслаўленне свечак, знічаў і вянкоў с. 169

Архікатэдральны дэканат

Паўночныя могілкі
3 лістапада — 11.00 (каля ўсіх варотаў)

Могілкі ў Ждановічах
4 лістапада — 15.00 

aЗалатагорскі дэканат

Могілкі ў в. Малінаўка
3 лістапада — 14.00

Могілкі ў в. Забалоцце
3 лістапада — 15.00

Могілкі Мінск — «Ваенныя» (вул. Казлова)
1 лістапада — 13.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў в. Каралёў Стан
2 лістапада — 13.00 (каля галоўнага ўваходу)

Маскоўскія могілкі
1 лістапада — 13.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі Мінск — «Уручча» (пр-т Незалежнасці)
1 лістапада — 19.00

Могілкі ў Калодзішчах
2 лістапада — 12.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў в. Аколіца (вялікія могілкі)
3 лістапада — 14.00

Могілкі ў в. Раўбічы (каля касцёла)
3 лістапада — 15.00

Могілкі ў Астрашыцкім Гарадку  (Астрашыцкі Гарадок-1)
3 лістапада — 11.00

Могілкі ў в. Бараўляны
3 лістапада — 14.00

aКальварыйскі дэканат

Могілкі Кунцаўшчына-Яркова
3 лістапада — 12.00

Могілкі ў Тарасаве
3 лістапада — 13.00 (каля галоўнага ўваходу)

Кальварыйскія могілкі
Малітва за памерлых з 2 па 8 лістапада ў 19.00 (будні), у 18.00 (нядзеля).
2 лістапада
10.00 — св. Імша
12.00 — св. Імша
18.00 — працэсія (з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча)
19.00 — св. Імша

Могілкі Мінск — «Масюкоўшчына»
(вул. Масюкоўшчына)
2 лістапада — 16.00

Могілкі Сухараўскія
4 лістапада — 16.00

aПаўднёва-заходні дэканат

Могілкі ў в. Шабуні
29 кастрычніка — 12.00

Могілкі Мінск — «Пятроўшчына» (пр-т Дзяржынскага)
30 кастрычніка — 13.00

Могілкі «Заходнія» (Мінскі р-н, Богушава)
6 лістапада — 13.00

Могілкі ў мікрараёне Малінаўка
3 лістапада — 15.00

aСерабранкаўскі дэканат

Чыжоўскія могілкі
3 лістапада — 14.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў Міханавічах
3 лістапада — 11.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў в. Сініло
3 лістапада — 13.30

Могілкі ў Каралішчавічах
3 лістапада — 11.00

Могілкі Мінск — «Карзюкі» (м-н Чыжоўка)
3 лістапада — 11.00

Могілкі (Мінск, м-н Сокал)
3 лістапада — 11.00

Могілкі ў г.п. Гатава
11 лістапада — 12.30

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме