Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Запрашаем у пілігрымку «Гродна—Рось»
Анонсы
01.08.2012 09:20

Перыяд канікулаў — выдатны час для адпачынку пасля года інтэнсіўнай працы і навукі. Пан Езус нам, сваім вучням, кажа: «не турбуйцеся» (Мц 6, 31), «выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя» (Лк 21, 28). Такім духоўным супакоем, без сумнення, з'яўляюцца пешыя пілігрымкі, сярод якіх — пілігрымка «Гродна—Рось».

У гродзенскай дыяцэзіі ў г.п. Рось, размешчанай прыкладна за 75 км ад Гродна, знаходзіцца санктуарый Езуса Журботнага. У яго галоўным алтары — цудоўная  400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.

XI Пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі пройдзе з 3 па 6 жніўня і па традыцыі распачнецца ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Цэнтральная, 26). Арганізацыйная сустрэча адбудзецца тут 1 жніўня а 20-й гадзіне.

Аб жаданні ўдзельнічаць у пілігрымцы просім паведаміць па тэлефонах:

  • +375 29 78 40 572   кс. Юрый Марціновіч
  • +375 29 36 79 645   Раман
  • +375 33 68 62 116   Іаланта


Прапануем вашай вазе праграму пілігрымкі:

3 жніўня, пятніца: Гродна-Паўднёвы — Вялікія Эйсманты

  • 07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Гродна–Паўднёвы
  • 08.05 — Паўднёвы — 09.35 — Горніца (7 км)
  • 10.00 — Горніца — 10.50 — Колпакі (4 км)
  • 11.15 — Колпакі — 12.30 — Квасоўка (6,2 км)
  • 12.55 — Квасоўка — 14.10 — Свіслач (5,5 км)
  • 14.10–15.10 — абед
  • 15.10 — Свіслач — 16.20 — капліца ў Заневічах (5 км)
  • 16.45 — капліца ў Заневічах — 17.40 — Станевічы (4,5 км)
  • 18.10 — Станевічы — 19.00 — «пасаг» (4 км)
  • 19.20 — «пасаг» — 20.10 — Вялікія Эйсманты (5 км)
  • начлег.

4 жніўня, субота: Вялікія Эйсманты — Рось

  • 07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)
  • 08.10 — Вялікія Эйсманты — 09.00 — лес (5 км)
  • 09.25 — лес — 09.55 — сад (2 км)
  • 10.20 — сад — 11.40 — Рэпля (5 км)
  • 11.40–12.40 — абед
  • 12.40 — Рэпля — 13.45 — Дулеўцы (5 км)
  • 14.10 — Дулеўцы — 15.25 — Роскае лясніцтва (5 км)
  • 15.50 — Роскае лясніцтва — 17.15 — Рось (5 км)
  • 17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага
  • 17.50 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 18.00 — святая Імша
  • 21.00 — распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя.
  • 23.50 — заканчэнне адарацыі. Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
  • 24.00 — працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою.
  • заканчэнне дня і адыход на начлег.

5 жніўня, нядзеля: Рось

  • 10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі. Пасля Імшы — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Вяночак да Божай Міласэрнасці.
  • 11.30 — канцэрт моладзевага гурта «МAJ» з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы
  • вяртанне дадому.

6 жніўня, панядзелак: Гродна–Паўднёвы

  • 19.00 — святая Імша падзякі за ХI пешую пілігрымку ў касцёле Гродна–Паўднёвы
  • 20.00 — супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымак

Кс. Юрый Марціновіч,
кiрaўнiк пілігрымкі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме