Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма візіту сакратара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскупа Васіля
Анонсы
05.05.2012 20:42

7–10 мая 2012 г. у Беларусі з візітам будзе прабываць сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль. У гэтыя дні іерарх сустрэнецца з католікамі заходняга і ўсходняга абрадаў, памоліцца ў Хатыні, адкажа на пытанні журналістаў.

Панядзелак, 7 мая

Мінск
18.30 — Малебен за горад Мінск (капліца Грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ, д. 6). У Малебне бяруць удзел Высокадастойны Уладыка арцыбіскуп Кірыл Васіль, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.


Аўторак, 8 мая

Слонім
15.30 — Акафіст перад рымскай іконай Жыровіцкай Маці Божай (касцёл св. Андрэя).
У Акафісце бяруць удзел Высокадастойны Уладыка арцыбіскуп Кірыл Васіль, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Івацэвічы
18.00 — Боская Літургія (касцёл у Івацэвічах).
Узначаліць літургію Высокадастойны Уладыка арцыбіскуп Кірыл Васіль пры ўдзеле Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца.


Серада, 9 мая 2012 г.

Хатынь (мемарыял)
11.00 — святая Імша (узначаліць кс. Уладзіслаў Завальнюк) і Паніхіда за ахвяр вайны (узначаліць арцыбіскуп Кірыл).

Мінск
15.45 — адкрыццё выставы акварэляў «Уніяцкая архітэктура Беларусі» (аўтарства Зміцера Мшара). Касцёл святых Сымона і Алены (ніжняя зала).

16.00 — канферэнцыя на тэму «Значэнне традыцыі Хрысціянскага Усходу для Сусветнай Царквы» (канферэнц-зала Чырвонага касцёла). Удзельнічаюць святары, кансэкраваныя асобы, семінарысты, вернікі абодвух абрадаў.

17.15 — прэс-канферэнцыя з арцыбіскупам Кірылам (ніжняя зала Чырвонага касцёла).

19.00 —  святая Імша ў касцёле святых Сымона і Алены (служаць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Казанне прамовіць арцыбіскуп Кірыл).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.