Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аднавіць сужэнскую любоў. Уікенд ад руху «Сужэнскія сустрэчы»
Анонсы
01.03.2012 11:49

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сямейныя пары на трохдзённы ўікенд, накіраваны на аднаўленне і паглыбленне сужэнскай еднасці і любові. Пройдзе ён 2–4 сакавіка 2012 г. у рэкалекцыйным доме «Карытас» у Ляскоўцы (пад Мінскам).

На рэкалекцыі запрашаюцца пары рознага ўзросту, з розным тэрмінам досведу ў шлюбным жыцці, з рознай ступенню пабожнасці і рознага веравызнання. Арганізатары запрашаюць кожную пару, якая імкнецца, каб іх сумеснае жыццё пастаянна развівалася.

Запісацца на рэкалекцыі можна па наступных тэлефонах:

  • +375 29 167 58 67, +375 29 625 35 48     Андрэй і Іна Любецкія
  • +375 29 604 54 67     Павел і Алена Кузьміцкія
  • +375 29 556 26 35, +375 29 140 84 56, +375 29 782 14 66    Іван і Алена Лубінскія.

«Сужэнскія сустрэчы» — гэта рэкалекцыйны рух, мэта якога — паглыбіць шлюбныя адносіны, дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адно аднаго, а таксама асэнсаваць таямніцу іх шлюбу. Адбываецца гэта шляхам  такой формы дыялога, якая з аднаго боку дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адно аднаго, а з іншай (у выпадку непаразуменняў) дапаможа выйсці з канфліктных сітуацый.

Каб сустрэцца адно з адным і з Богам, трэба больш слухаць, чым казаць, больш дзяліцца, чым спрачацца, больш разумець, чым ацэньваць, а ў першую чаргу — прабачаць.

Асноўная форма працы «Сужэнскіх сустрэч» — гэта трохдзённыя рэкалекцыі. Аніматары і святары рыхтуюць удзельнікаў да самастойнай працы, а менавіта навучанню і вядзенню дыялога. Ніякія справы, якія злучаюць ці падзяляюць сужэнцаў, не распавядаюцца групе.

За час правядзення рэкалекцый пара можа аднавіць свежасць узаемных пачуццяў, аднавіць ці нанова адкрыць сваё адзінства. Праграма складзена такім чынам, што дазваляе кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові, і заснавана на сучасных ведах з вобласці псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі.

«Сужэнскія сустрэчы» ўмацоўваюць сям’ю знутры, а дзякуючы гэтаму ўмацоўваецца Касцёл. Ад адносін мужа і жонкі ў вялікай ступені залежаць адносіны бацькоў з дзецьмі, са сваякамі, з іншымі людзьмі. Калі ў хаце пануе каханне, а сям’я выпраменьвае яе і вонкава, то яе дух перадасца іншым.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.