Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фестываль рэлігійнай песні ў Браславе запрашае да ўдзелу
Анонсы
02.11.2011 09:50

«Птушкай будзь, імкніся сэрцам да нябёс», — словы гімна фестывалю рэлігійнай песні ў Браславе хутка прагучаць ізноў. 5–6 лістапада 2011 г. санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў запрашае спевакоў і музыкантаў да ўдзелу ў V фестывалі рэлігійнай песні.

За пяць гадоў існавання фестывалю «Як птушка будзь, імкніся сэрцам да нябёсаў» яго ўдзельнікамі былі не толькі прадстаўнікі розных парафій Віцебскай, Гродзенскай дыяцэзій і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але і іншых хрысціянскіх канфесій.  

Запрашаем салістаў, музыкантаў, музычныя групы, усіх тых, каго Бог адарыў музычнымі талентамі,  каб праз дзяленне памнажаць атрыманыя дары.

Праграма фестывалю:

5  лістапада (субота)

09.00 — сняданак
10.00 — святая Імша ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў
11.30 — урачыстае адкрыццё і пачатак фестывалю
14.00 — абед
15.30 — працяг фестывалю
19.30 — вячэра
21.00 — сустрэча ў радасці (дыскатэка)

6 лістапада (нядзеля)

09.00 — сняданак
10.00 — заканчэнне фестывалю, падвядзенне вынікаў
11.30 — святая Імша ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі  Азёраў
13.00 — абед

Умовы ўдзелу:

  • колькасць удзельнікаў групы і іх узрост не абмежаваныя
  • абавязкова жывы спеў
  • акампанемент дазваляецца, як жывы, так і запісаная фанаграма
  • рэпертуар павінен налічваць 4 песні
  • удзельнік можа належаць да любой канфесіі
  • падаць заяву і  неабходную інфармацыю на ўдзел ў фестывалі трэба не пазней 1 лістапада па тэлефоне:

+375 29 512 17 92     кс. Лешэк Вітвіцкі SDS

Е-mail.: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Фотаздымкі з мінулага фестывалю >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.