Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Расклад калядных трансляцый на каналах беларускага тэлебачання
Анонсы
21.12.2010 13:51
У гэтыя выхадныя католікі ўсяго свету адзначаюць свята Божага Нараджэння. Па добрай традыцыі, асноўныя святочныя набажэнствы з Беларусі і Ватыкана будуць трансліравацца і на каналах беларускага тэлебачання.

24 снежня (пятніца)
  • 21.45 — прамая трансляцыя ўрачыстага набажэнства ў вігілію Нараджэння Пана з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы (БТ);
  • 23.55 — прамая трансляцыя ўрачыстай святой Імшы з Ватыкана, якую ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI (БТ)
25 снежня (субота)
  • 07.15 — тэлеперадача «Існасць», прысвечаная традыцыям падрыхтоўкі і святкавання Божага Нараджэння ў Каталіцкім Касцёле (БТ);
  • 08.50 — каляднае віншаванне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча (БТ);
  • 16.40 — трансляцыя каляднага паслання  Святога Айца «Urbi et orbi» («Гораду і свету») (Лад).
Жадаем прыемнага прагляду!
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.