Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Асвячэнне капліцы ў мінскім мікрараёне Лошыца адбудзецца 5 чэрвеня |
Анонсы |
03.06.2010 11:30 |
![]() Парафія існуе з 1997 г., у Лошыцкім парку захаваліся руіны капліцы 1788 г. На працягу шасці гадоў вернікі маліліся ў арэндаванай зале мясцовага ЖЭСа, яшчэ раней святая Імша цэлебравалася ў прыватных кватэрах. 8 чэрвеня 2009 г. адбылося асвячэнне зямлі пад будаўніцтва капліцы. Будаўніцтва новых святыняў — важная і неабходная справа ў жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На жаль, да гэтага часу многія парафіі Мінска не маюць уласных капліц і касцёлаў, таму з асаблівай радасцю запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у асвячэнне капліцы Маці Божай Ружанцовай. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.