Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Канферэнцыя «Евангелізацыя ў сучасных абставінах секулярызму» адбудзецца ў Мінску |
Анонсы
|
05.11.2009 12:40 |
7–8 лістапада 2009 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) будзе праходзіць канферэнцыя на тэму «Евангелізацыя ў сучасных абставінах секулярызму». Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве, падчас якога прагучаць цікавыя даклады, адбудуцца практычныя заняткі і праца ў тэматычных групах.
Праграма канферэнцыі
7 лістапада, субота
10.00 — урачыстае адкрыццё канферэнцыі
Выступленні з дакладамі: 10.30 — «Стан рэлігійнай адукацыі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі» (кс. Аляксандр Яшэўскі) 11.00 — «Стан рэлігійнай адукацыі ў Праваслаўнай Царкве ў Беларусі» (а. Аляксандр Шымбалёў) 11.30 — «Новая евангелізацыя ў сучасным свеце» (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
12.00 — перапынак на каву
12.30 — «Псіхалагічныя аспекты адукацыі» (кс. Павел Салабуда) 13.00 — «Роля СМІ у евангелізацыі» (кс. Аляксандр Амяльчэня)
13.45 — абед
15.00 — «Фармаванне вучняў падчас катэхезы» (с. Марцэліна Мігач) 15.30 — «Сямейная евангелізацыя» (кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч) 16.00 — «Дзейнасць новых рэлігійных рухаў» (кс. Юрый Касабуцкі)
16.30 — перапынак на каву
17.00 — праца ў групах
- Евангелізацыя і СМІ
- Новыя рэлігійныя рухі
- Евангелізацыя бацькоў праз дзяцей
18.00 — падвядзенне вынікаў працы ў групах 18.30 — падрыхтоўка да святой Імшы 19.00 — святая Імша 20.00 — вячэра
8 лістапада, нядзеля
09.00 — практычныя заняткі 10.30 — падрыхтоўка да святой Імшы 11.00 — святая Імша
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.