Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Турыбій Мангравэха, біскуп
23.03.2008 13:10
Турыбій Альфонс Мангравэха, біскупТурыбій Мангравэха нарадзіўся 16 лістапада 1538 г. у Іспаніі. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю, ён стаў інквізітарам у Грэнадзе. Ва ўзросце сарака гадоў ён быў прызначаны арцыбіскупам Лімы (Перу). На працягу 27 гадоў ён нястомна і самааддана працаваў дзеля навяртання ў веру і асветы індзейцаў, абараняючы іх ад прыгнятальнікаў. Турыбій прывёў да веры цэлыя плямёны. Ён быў арганізатарам перуанскага Касцёла, а таксама рэфарматарам духоўнага і грамадскага жыцця ва ўсёй краіне.

Турыбій будаваў касцёлы, засноўваў кляштары і дамы дапамогі — тагачасныя сацыяльныя цэнтры. Ён склікаў 13 дыяцэзіяльных сінодаў і 3 правінцыяльныя сіноды, якія мелі ўплыў на жыццё Каталіцкага Касцёла ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы. Гэты вялікі рэлігійны дзеяч памёр 23 сакавіка 1606 г. Святы Турыбій з’яўляецца апекуном Перу.

Успамін: 23 сакавіка
Адноўлена 06.05.2010 17:17
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.