Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Празарокі — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Празарокі — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
вул. Аптэчная, 3
в. Празарокі
Глыбоцкі р-н
Віцебская вобл.
Рэспубліка Беларусь
211817

Тэл.: (8–02156)36428
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  
  • Св. Імша ў нядзелю — 13.30 (15.00 – капліца ў Ламашах)
  • Св. Імша ў панядзелак, сераду, пятніцу — 18.00
  • Св. Імша ў аўторак і чацвер — 10.00
  • Св. Імша ў суботу — 17.00
Адпусты: урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня; успамін св. Антонія – 13 чэрвеня; успамін Маці Божай Анёльскай – 2 жніўня
sЗ гісторыі парафіі

Першы каталіцкі касцёл у Празароках быў пабудаваны ў 1698 г. па фундушы полацкага падкаморага Юстына Шчыра. Парафія і касцёл у Празароках ужо ў той час мелі тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Касцёл і прыбудаваны да яго францішканскі кляштар былі драўлянымі. На пачатку XVIII ст. усе пабудовы згарэлі, а ў 1721 г. смаленскі падхарунжы Павел Корсак зафундаваў новы касцёл і кляштар у Празароках. У 1797 годзе парафія была перададзена францішканам. Пасля ліквідацыі кляштара ў 1832 г. парафіяй апекаваліся дыяцэзіяльныя святары.

14 жніўня 1892 г. у мястэчку здарыўся пажар, які знішчыў касцёл і ўсе касцёльныя пабудовы – званіцу і два дамы плябаніі. У лістападзе гэтага ж года быў атрыманы дазвол віленскага губернатара на адбудову ў Празароках плябаніі і пабудовы часовага «даху» для адпраўлення святой Імшы. У 1896 г. з Вільні прыйшоў дазвол на будаўніцтва новага касцёла.

Парафія была ўтворана 4 сакавіка 1897 г., а 12 жніўня 1899 г. біскуп Звяровіч асвяціў вуглавы камень пад будову касцёла. Касцёл будаваўся пад кіраўніцтвам тагачаснага пробашча кс. Дамініка Друктэйна ў 1899–1907 гг. Кансэкрацыя адбылася 14 кастрычніка 1907 г. Касцёл з’яўляецца помнікам архітэктуры неараманскага стылю. Быў парафіяльным да 1950 г., калі ўлады адабралі святыню і прызначылі яе пад збожжасховішча. Кс. пробашч Варшаў быў арыштаваны і зняволены. Калі касцёл стаў уласнасцю калгаса, усё было знішчана. Толькі праз 39 гадоў, у 1989 г., святыню аддалі празароцкім парафіянам. Рамонт знішчанага і даведзенага да непрыдатнага стану касцёла распачаў кс. пробашч Люцыян Паўлік, які на працягу года рэканструяваў і аднавіў будынак. У 1990 г. касцёл быў асвечаны. Праз год яго пробашчам стаў кс. Яўгеній Гук, з 1991 да 1994 г. – кс. Роберт Крывіцкі, а пасля яго – зноў кс. Люцыян Паўлік. У 1996 г. кс. кардынал Казімір Свёнтэк менаваў пробашчам парафіі ў Празароках ксяндза Казіміра Акушку, пасля душпастырства было даверана кс. Марату Казлоўскаму. Празароцкая святыня – гэта прыгожы аднанававы будынак з дзвюма вежамі, шырокім трансептам з прэзбітэрыем і дзвюма закрыстыямі.
Адноўлена 24.09.2009 13:41
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.