Пошук

12.07.2018 08:12   Catholic.by

11 ліпеня ў Канадзе на 92-м годзе жыцця і 64-м годзе святарства памёр кс. прэлат Пётр Санчанка.

Ён нарадзіўся 9 сакавіка 1927 г. у в. Пахабаўшчына (цяпер Альбянка) Нясвіжскага раёна. У красавіку 1943 г. будучы святар быў забраны на прымусовыя працы ў Германію, з 1945 па 1947 г. вывучаў філасофію ў ніжэйшай семінарыі ў Фрайбургу (Германія), у 1947 г. выехаў у ЗША, пражываў у Чыкага, а пазней у Дэтройце, дзе працаваў на аўтамабільным заводзе ФОРД.

У 1950 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю, 25 ліпеня 1954 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне, працаваў у польскамоўных парафіях у Канадзе і Вялікабрытаніі.

Перад адыходам на пенсію быў пробашчам у парафіі Святой Тройцы ў г. Вінсдор (Канада).

Даручаем памерлага ксяндза прэлата Пятра Божай міласэрнасці.

Абноўлена 13.07.2018 02:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця