Пошук

13.03.2018 15:38   KAI.pl

Фільм аргенцінскай вытворчасці «Там, дзе жыве Бог» (у арыгінале Beyond The Sun — «Вышэй за сонца») стаў першай у гісторыі кінастужкай, у якой Папа Рымскі сыграў самога сябе. Прэм’ера фільма ў Польшчы запланавана на 20 красавіка.

Стужка «Там, дзе жыве Бог» абапіраецца на гісторыі з Бібліі і расказвае дзецям пра надзею, веру і адвагу. Хлопчык Эндру ўцякае з дому, каб знайсці пабудаваны ў гарах санктуарый Езуса. Следам за хлопчыкам накіроўваюцца і чацвёра яго школьных сяброў. На шляху іх усіх чакае шмат незабыўных прыгодаў. Шлях дасць ім зразумець, што з Божай дапамогай яны ў сілах супрацьстаяць цяжкасцям.

Упершыню ролю самога сябе ў фільме выканаў Папа Рымскі.

«Наш фільм вырас з жадання папы Францішка, каб у кінематаграфічнай форме расказаць дзецям навіну пра Хрыста», — гаворыць адна з рэжысёраў фільма Грацыэла Радрыгес (Graciela Rodriguez). Пытанне, якое Святому Айцу задаюць у стужцы, гучыць: «Як і дзе дзеці могуць пазнаёміцца з Езусам?» Адказ, які з’явіцца ў кіно, гучыць: «Чытаючы Евангелле, вывучаючы катэхізіс, размаўляючы з Ім».

Прэм’ера стужкі ўжо адбылася ў Ватыкане. Разам з фільмам «Цішыня» Марціна Скарсезэ гэта была адзіная кінастужка такога фармату, паказаная ў Апостальскай Сталіцы ў 2017 годзе.

Абноўлена 13.03.2018 15:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця