Пошук

08.03.2018 18:57   Catholic.by

У 100-годдзе з’яўлення ў падрэ Піо стыгматаў і ў 50-ю гадавіну яго адыходу да Пана, 17 сакавіка, Святы Айцец наведае месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю святога капуцына.

Раніцай Папа прыбудзе на верталёце ў П’етрэльчыну. Там ён перш за ўсё затрымаецца для кароткай малітвы каля «вяза стыгматаў», пасля чаго сустрэнецца з вернікамі і з мясцовай супольнасцю капуцынаў.

Адтуль Святы Айцец скіруецца ў Сан-Джаванні-Ратонда. Там ён прывітае і паблагаславіць хворых перад шпіталем «Дом палёгкі ў пакутах», а таксама сустрэнецца з дзецьмі з онкагематалагічнага цэнтра. Нарэшце, Пантыфік прыбудзе ў санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавай, дзе прывітае супольнасць меншых братоў капуцынаў, а таксама ўшануе Крыж стыгматаў і рэліквіі святога Піо, пасля чаго ўзначаліць цэлебрацыю Эўхарыстыі.

Абноўлена 08.03.2018 23:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа