Пошук

15.12.2017 13:12   «Интерфакс»

Прэзентацыя зборніка футурыстычных апавяданняў «Моднавер’е. Ад страшнага да смешнага» прайшла ў Маскве 14 снежня.

«Апавяданні вядомых рускіх фантастаў распавядаюць аб вытоках сучаснага язычніцтва і небяспеках выкарыстання моднай рэлігіі нацыяналістамі і ініцыятарамі "каляровых рэвалюцый"», — распавёў «Интерфаксу» складальнік зборніка, пісьменнік і сцэнарыст Сяргей Чакмаеў.

Узмацненне патрыятычных настрояў у грамадстве, як напісана ў анатацыі да кнігі, справакавала ў апошнія гады рост актыўнай прапаганды неаязычніцтва, якое ўсё часцей называецца раднавер’ем.

«Неафітам прапаноўваюцца быццам бы здаровыя ідэі: вывучэнне спадчыны продкаў, адраджэнне старажытнаславянскіх традыцый і святаў, прыгожыя рытуалы на свежым паветры як альтэрнатыва хатняму “заключэнню” з гаджэтамі ў руках. Але, як гэта часта бывае, разам з гісторыкамі і рэканструктарамі цікаўнасць да мінулага прыцягнула ўвагу шматлікіх рэлігійных ашуканцаў. Карыстаючыся неадукаванасцю абывацеля, пад выглядам "патрыятычнага язычніцтва" расквітнелі шматлікія секты самага экзатычнага характару», — адзначана ва ўступе.

Як заўважыў на прэзентацыі С. Чакмаеў, «фантастыка ў нейкай ступені была трывожным сігналам чалавецтва», і на гэты раз аўтары апавяданняў таксама пастараліся данесці да чытача негатыўныя бакі шэрагу грамадскіх ініцыятыў.

Абноўлена 15.12.2017 15:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.