Пошук

13.12.2017 08:37   credo.pro

Іерархі Касцёла ў Нідэрландах прапануюць штомесяц у дні, якія асаблівым чынам прысвечаны Панне Марыі, маліцца ў інтэнцыі міру. У звароце падкрэсліваецца, што запрашэнне Марыі, якое паходзіць з аб’яўленняў у Фаціме, маліцца Ружанцам у інтэнцыі міру застаецца актуальным заўсёды.

«Молячыся за мір, — чытаем у лісце, апублікаваным галандскімі біскупамі, — мы становімся зброяй Бога». «Таму добрым з’яўляецца і тое, каб вернікі пры гэтым выпадку сустракаліся. Калі гэта немагчыма, то няхай моляцца па аднаму, яднаючыся са шматлікімі іншымі, хто прымае гэты малітоўны намер», — гаворыцца ў звароце.

Біскупы адзначылі, што гэтая ініцыятыва з’яўляецца адказам на словы папы Францішка, які год таму, звяртаючыся да галандскай дэлегацыі, заахвочваў маліцца на ружанцы так часта, як толькі гэта магчыма.

Абноўлена 13.12.2017 11:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.