Пошук


20 лістапада папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі Галоўнага ўпраўлення дарожнай і чыгуначнай паліцыі Італіі. Пантыфік заўважыў, што ў свеце, дзе мабільнасць стала надзённай неабходнасцю, патрэбна гарантаваць бяспеку перамяшчэння.

Святы Айцец звязвае неадказныя паводзіны на дарогах з мітуслівасцю і павышанай канкурэнцыяй сённяшняга ладу жыцця. Праблемы ў чыгуначным сектары, які Пантыфік назваў ключавым у жыцці краіны, могуць ствараць нязручнасці для мільёнаў пасажыраў і падарожнікаў. Папа падзякаваў паліцэйскім за тое, што, сустракаючыся з самымі разнастайнымі рэаліямі, яны гарантуюць бяспеку,  прадухіляючы і спыняючы злачынствы.

Як падкрэсліў Папа, важна, каб прымяненне сілы ніколі не спалучалася з насіллем. Для гэтага патрэбна вялікая мудрасць і самавалоданне. На жаль, сёння паліцэйскі часта ўспрымаецца з падазрэннем або нават варожасцю, а не ў якасці гаранта агульнага дабра. Папа Рымскі заклікаў праваахоўнікаў да «міласэрнага стылю», вольнага ад помсты і агрэсіі, які характарызуецца разуменнем патрэб і матываў чалавека.

Важна прызнаць рэальнасць бітвы паміж дабром і злом, якая адбываецца ў свеце і ўнутры нас, адзначыў Папа, спасылаючыся на постаць апекуна паліцыі — св. Міхала Арханёла. Святы Айцец заклікаў ніколі не пагаджацца на зло і супрацьстаяць эгаізму, несправядлівасці, абыякавасці на першай лініі фронту, дзе заўсёды знаходзяцца паліцэйскія.

Абноўлена 21.11.2017 12:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа