29 кастрычніка Рыме прайшла сусветная прэм’ера фільма «За сонцам». Ён быў паказаны па-за конкурсам у межах 20-га рымскага кінафестывалю Festa del Cinema.
У фільме апавядаецца гісторыя пецярых дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай святой Камуніі і хочуць даведацца, як можна пазнаць Езуса. Пасля розных прыгод яны трапляюць у Ватыкан, дзе ім тлумачыць гэта папа Францішак, кажучы: «Пазнаеце Яго, чытаючы Евангелле, вывучаючы катэхізіс і размаўляючы з Ім». У фільме Папа Рымскі сыграў самога сябе. Гэта адбылося ўпершыню ў гісторыі.
Евангелле, паводле слоў Пантыфіка, «можна заўсёды насіць з сабой, гэта невялікая кніга. Калі ёсць свабодная хвіліна, можна адкрыць яго і чытаць». «Размова з Езусам — гэта малітва, — дадае Папа. — Можна весці з Ім свабодны дыялог, кажучы пра тое, што адчуваеш унутры. Ён чакае гэтага. Трэба адкрыцца на гэта». Сюжэт з папам Францішкам у экранізаванай гісторыі займае шэсць хвілін.
Прэзентацыя фільма ўжо прайшла 20 верасня ў Ватыкане. У кінатэатры фільм трапіць на Божае Нараджэнне. Прыбытак ад пракату будзе прызначаны на дзейнасць дабрачынных аргенцінскіх арганізацый El Almendro i Los Hogares de Cristo, якія дапамагаюць дзецям і моладзі ў складаных жыццёвых сітуацыях.