Пошук

23.10.2017 12:41   Мікола Гракаў / Catholic.by

21 кастрычніка ў Барселоне былі беатыфікаваны Матэо Касальс, Тэофіло Касаджус, Фэрнандо Сапэрас і 106 іх паплечнікаў. Гэта мучанікі, якія належалі да манаскай супольнасці кларэтынаў і былі забіты з нянавісці да веры падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

«Іх гераічны прыклад і іх заступніцтва няхай падтрымліваюць хрысціянаў, якія таксама і ў нашыя дні, прычым іх нямала, у розных частках свету церпяць уціск і пераслед», — падкрэсліў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 22 кастрычніка.

Абноўлена 23.10.2017 13:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця