12 верасня новым Апостальскім нунцыем у Італіі быў прызначаны арцыбіскуп Эміль-Поль Шэрыга.
Арцыбіскуп Шэрыг стаў першым у гісторыі неітальянцам, які заняў пасаду нунцыя ў Італіі. Да 13 жніўня 2017 г. яе займаў арцыбіскуп Адрыяна Бернардзіні, які сышоў у адстаўку па дасягненні 75-гадовага ўзросту.
Да гэтага часу арцыбіскуп Шэрыг, які мае швейцарскае паходжанне, быў дыпламатычным прадстаўніком Святога Айца ў Аргенціне. Новапрызначаны нунцый нарадзіўся ў 1947 г. на поўдні Швейцарыі ў горадзе Унтэрэмс.
На дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы іерарх знаходзіцца з 1996 г.