Нацыянальны банк Польшчы ўводзіць у абарот банкноту, прысвечаную 300-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, аднаго з самых шанаваных у гэтай краіне.
У Нацыянальным банку Польшчы паведамілі, што з аднаго боку банкноты знаходзіцца выява кароны, якою каранавалі цудатворны абраз, а з іншага — гравюра, якая захоўваецца ў Ватыканскай бібліятэцы і на якой адлюстраваны сам момант каранацыі. Намінальная вартасць банкноты — 20 польскіх злотых.