Пошук

24.08.2017 12:38   sib-catholic.ru / Catholic.by

Дзяржаўны Сакратар Святога Айца кардынал П’етро Паралін падчас прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з кіраўніком Міністэрства замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым адзначыў, што Расія можа спрыяць урэгуляванню крызісу ў Венесуэле.

24 жніўня завяршаецца чатырохдзённы візіт ватыканскага іерарха ў Расію.

«Я думаю, што Расія можа дапамагчы ў гэты сумны момант, бо ўжо даўно працягваецца гэтая цяжкая сітуацыя. Паколькі Расія і Венесуэла маюць цесныя адносіны, думаю, што Расія можа спрыяць перамовам», — лічыць кардынал Паралін.

Па словах іерарха, перамовы — гэта адзіны спосаб, які бачыць Ватыкан для вырашэння венесуэльскага крызісу. «Таму неабходна працаваць з бакамі, якія супрацьстаяць, на кіраўнічым узроўні і разам паспрабаваць адшукаць супольны шлях, каб вырашыць праблемы, якія перажывае цяпер Венесуэла», — сцвердзіў прадстаўнік Папы.

Сяргей Лаўроў, у сваю чаргу, адзначыў, што ўрэгуляваць венесуэльскі крызіс могуць дапамагчы многія знешнія гульцы. «Галоўнае, каб усе знешнія сілы заклікалі бакі, якія цяпер супрацьстаяць адзін аднаму ў Венесуэле, да нацыянальнай згоды ў выпрацоўцы кампрамісаў, якія дазволяць спакойна развіваць сваю краіну з улікам інтарэсаў усіх слаёў грамадства, усіх палітычных сіл», — падкрэсліў міністр замежных спраў Расіі.

Абноўлена 24.08.2017 15:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця