Пошук

24.08.2017 11:28   be.radiovaticana.va / Catholic.by

Папа Францішак прызначыў Дзяржсакратара кардынала П’етро Параліна сваім легатам на ўрачыстасці з нагоды 800-годдзя кансэкрацыі базылікі цыстэрцыянскага абацтва Казамары ў італьянскім рэгіёне Лацыё. Святкаванні пройдуць 15 верасня.

Абацтва з’яўляецца адным з важнейшых духоўных цэнтраў і помнікаў гатычнага мастацтва ў Італіі. Яно знаходзіцца ў 100 км на поўдзень ад Рыма. Будаўніцтва гэтага кляштарнага комплексу пачалося ў 1203 г., а завяршылася ўрачыстым асвячэннем касцёла ў 1217 г. У чэрвені 1957 г. Пій ХІІ надаў яму тытул малой базылікі.

Асноўным пакліканнем мясцовых манахаў з’яўляецца малітва. Акрамя гэтага, яны заняты рознымі іншымі відамі дзейнасці: выкладаннем у заснаваным тут у 1898 г. тэалагічным Інстытуце св. Бэрнарда, вытворчасцю лекаў, налівак і гандлем імі, друкаваннем і рэстаўрацыяй кніг, кіраваннем археалагічным музеем і бібліятэкай, у якой захоўваецца каля 540 тысяч выданняў.

У 1929 г. абацтва Казамары, разам з іншымі кляштарамі, якія былі заснаваны па яго прыкладзе, набыло статус аўтаномнай манаскай кангрэгацыі, аб’яднанай з Ордэнам цыстэрцыянцаў. На дадзены момант у ім пражывае 16 манахаў.

Абноўлена 24.08.2017 15:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа