Пошук

20.07.2017 10:01   TUT.by / Catholic.by
Фота shoebat.com

У Італіі абнародаваны вынікі новага даследвання, якое правялі вучоныя з дапамогай нядаўна распрацаваных метадаў у галіне электроннай мікраскапіі. Як высветлілі эксперты, Турынская плашчаніца заплямлена крывёю чалавека, які пакутаваў ад цяжкіх траўм — магчыма, ад катаванняў.

Пра гэта са спасылкай на The Daily Mail паведамляе TUT.BY.

Плашчаніца — гэта чатырохметровае ільняное палатно. На ім праступае фігура чалавека. Паводле традыцыі, Юзаф з Арымафеі загарнуў у плашчаніцу цела Хрыста пасля яго пакутаў на крыжы і смерці. Цяпер у вернікаў з’явіліся навуковыя аргументы.

Прафесар Універсітэта Падуі Джуліё Фанці і іншыя даследчыкі вывучылі склад тканіны. Фанці сцвярджае, што ў дробных часцінках крыві, якія засталіся на плашчаніцы, утрымліваюцца высокія ўзроўні двух рэчываў — крэацініна і ферыціна. Яны выяўляюцца ў пацыентаў, якія пакутуюць ад моцных траўм, такіх як катаванні.

«Такім чынам прысутнасць гэтых біялагічных наначасцінак, выяўленых падчас нашых эксперыментаў, указвае на гвалтоўную смерць чалавека, загорнутага ў Турынскую плашчаніцу», — кажа Фанці.



Абноўлена 13.11.2020 13:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.