Пошук

27.08.2024 11:22   Фота: з асабістага архіву бр. Алега Шэнды OFMCap / Catholic.by

26 жніўня ў Рыме распачаўся чарговы, 86-ы Генеральны капітул Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў.

Кустодыю Беларусі на ім прадстаўляе яе настаяцель, брат кусташ Алег Шэнда OFMCap.

Агульная асамблея гэтай вялікай манаскай супольнасці сёлета сабрала ў Вечным горадзе 172-х дэлегатаў са шматліх краін свету, дзе нясуць служэнне капуцыны. Удзельнікі Генеральнага капітулу разам усебакова абмяркоўваюць актуальную сітуацыю Ордэна і ягоную будучыню.

Акрамя вызначэнне перспектывы развіцця капуцынскай харызмы, адным з асноўных заданняў дэлегатаў Капітула з’яўляецца абранне Генеральнага настаяцеля Ордэна і яго раднікаў на чарговыя шэсць гадоў.

Цэлебрацыю святой Імшы, якой распачалася сусветная сустрэча братоў капуцынаў, узначаліў біскуп Паоло Марцінэллі OFMCap, Апостальскі вікарый Саудаўскай Аравіі, які падзяліўся вопытам прысутнасці братоў капуцынаў у рэгіёне з традыцыйна нехрысціянскай культурай.

У сваю чаргу, пасля афіцыйнага адкрыцця пасяджэння Капітула, да братоў-дэлегатаў звярнуўся з прамовай кардынал Ран’еро Канталамэса OFMCap, шматгадовы прапаведнік Папскага дома, які месяц таму адсвяткаваў сваё дзевяностагоддзе.

Ён падзяліўся, што з дванаццацігадовага ўзросту ягонаму жыццю спадарожнічаюць браты капуцыны, і з вышыні набытага вопыту заахвоціў братоў-дэлегатаў Капітула смела спадзявацца на дзеянне Святога Духа і адважна прымаць рашэнні на карысць развіцця капуцынскай харызмы ў сучасным свеце.

Абноўлена 27.08.2024 11:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа