Пошук

20.11.2023 14:33   Фота: Юлія Ніцэвіч / Catholic.by

Па запрашэнні расійскага каталіцкага епіскапату з 16 па 19 лістапада арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Санкт-Пецярбург.

16 лістапада заслужаны беларускі іерарх узяў удзел у распачацці новага акадэмічнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі «Марыя Каралева апосталаў». Цэлебрацыю святой Імшы з гэтай нагоды ўзначаліў арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Павел Пэццы.

На заканчэнне цэлебрацыі біскупы ўдзялілі благаслаўленне будучым святарам.

На наступны дзень высокі госць з Беларусі ўзначаліў святкаванне 30-годдзя служэння сясцёр францішканак місіянерак Марыі ў Расіі, якое адбылося ў капліцы іх дома.

У прамоўленай гаміліі падчас Імшы арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў «шмтавектарнае служэнне сяцёр» у Санкт-Пецярбургу: катэхізацыя, евангелізацыя, дабрачыннасць, падрыхтоўка катэхетычных матэрыялаў, касцёльны суд, сакрыстыя і іншае.

«Сваёй прысутнасцю і служэннем сёстры сталі светачам у паўночнай сталіцы Расіі у грамадстве, якое секулярызуецца і мае вострую патрэбу ў Божым слове і прыкладзе хрысціянскага служэння», — падкрэсліў беларускі іерарх які з 1991 па 2007 год нёс пастырскае служэнне ў Расіі.

Арцыпастыр пажадаў сёстрам Божага благаслаўлення і поспеху, «каб будучыя пакаленні ўспаміналі іх як тых, без каго не было б адраджэння веры і яе сведчання».

Абноўлена 21.11.2023 12:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа