Пошук

15.11.2023 14:57   Catholic.by

З 12 па 19 лістапада ў Вільні праходзяць адпустовыя ўрачыстасці Апекаў Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці — Маці Божай Вастрабрамскай.

З гэтай нагоды штодзённа ў Вастрабрамскай капліцы і ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме адбываюцца малітвы і адпустовыя цэлебрацыі на розных мовах.

У суботу ў межах Апекаў у касцёле а 15-й гадзіне (па мінскім часе — у 16.00) будзе цэлебравацца святая Імша на беларускай мове ў інтэнцыі вернікаў з Беларусі.

Прамая трансляцыя набажэнстваў даступная ТУТ>>>

Штодзённая праграма Апекаў

(час — мясцовы!)

  • 6.30 – св. Імша ў касцёле (па-польску)
  • 7.30 – Ружанец у Вастрабрамскай капліцы (па-літоўску)
  • 8.00 – св. Імша ў Вастрабрамскай капліцы (па-літоўску)
  • 8.00 – Гадзінкі да Маці Божай у касцёле (па-польску)
  • 9.00 – св. Імша ў касцёле (па-польску)
  • 10.30 – Навэнна і малітва за святароў у касцёле (па-літоўску)
  • 11.00 – св. Імша ў касцёле (па-літоўску)
  • 13.00 – св. Імша ў касцёле (па-польску)
  • 15.00 – св. Імша ў касцёле (акрамя нядзелі)
  • 16.00 – Ружанец у Вастрабрамскай капліцы (па-польску)
  • 17.00 – св. Імша ў касцёле (па-польску)
  • 17.00 – св. Імша ў Вастрабрамскай капліцы (на розных мовах, акрамя нядзелі)
  • 18.00 – Акафіст да Маці Божай у Вастрабрамскай капліцы (па-літоўску)
  • 19.00 – св. Імша ў касцёле (па-літоўску)
Абноўлена 07.11.2024 11:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.