Пошук

02.11.2021 10:12   Тэкст і фота: Ігар Баранаў / Catholic.by

24 кастрычніка ў горадзе Тальяці адбылося пасвячэнне касцёла, які стаў першай у Расіі святыняй у гонар святога Яна Паўла ІІ.

Як паведамляе рускамоўная суполка Вк, прысвечаная святому Папу Яну Паўлу ІІ, за два дні да пасвячэння касцёла, акурат у дзень літургічнага ўспаміну вялікага Папы-славяніна, быў атрыманы афіцыйны дакумент аб уводзе новазбудаванай святыні ў эксплуатацыю.

Цяпер мясцовая рыма-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай мае сваю прыгожую святыню, размешчаную ў цэнтральнай частцы горада.

Пасвячэнне касцёла здзейсніў біскуп дыяцэзіі святога Клімэнта ў Саратаве Клеменс Пікель, які з гэтай нагоды ўзначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы. Разам з ім Эўхарыстыю цэлебравалі пробашч тальяцінскай парафіі ксёндз Зянон Генец і іншыя святары з розных расійскіх гарадоў.

У ліку ганаровых гасцей на святой Імшы прысутнічаў пасол Польшчы ў Расійскай Федэрацыі Кшыштаф Краеўскі і рэктар Паволжскага праваслаўнага інстытута протаіерэй Дзмітрый Лескін, якія звярнуліся да сабраных з цёплымі прывітальнымі словамі.

Пасля Імшы мясцовыя парафіяне пачаставалі ўсіх удзельнікаў урачыстасці смачным пловам.

 

Абноўлена 03.11.2021 23:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця