Пошук

26.11.2020 12:20   Паводле: news.ugcc.ua / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Царква Пакрава Святой Багародзіцы ў Ольштыне. Фота: cerkiew.olsztyn.pl

25 лістапада было афіцыйна паведамлена, што Папа Францішак зацвердзіў пастанову Сіноду біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы (УГКЦ) і абвясціў аб стварэнні новай структуры — Ольштынска-Гданьскай епархіі ў Польшчы.

Пра гэта паведамляе Дэпартамент інфармацыі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Цэнтрам новай епархіі стане горад Ольштын, а катэдрай — царква Пакрава Святой Багародзіцы.

Новая грэка-каталіцкая епархія ў Польшчы ўтворана на частцы тэрыторыі Пярэмышльска-Варшаўскай архіепархіі і ранейшай Уроцлаўска-Гданьскай епархіі. Пры гэтым назва апошняй была зменена на Уроцлаўска-Кашалінскую епархію.

Біскуп-намінат айцец Аркадзь Траханоўскі

Першым біскупам новастворанай Ольштынска-Гданьскай епархіі быў намінаваны айцец Аркадзь Траханоўскі, святар парафіі Узвышэння Хвалебнага Крыжа ў Валчы, протапрэзбітэр Кашалінскага дэканату. Да моманту яго біскупскага пасвячэння, дата якога пакуль не прызначана, Апостальскім адміністратарам новай епархіі будзе Мітрапаліт Пярэмышльска-Варшаўскі арцыбіскуп Яўген Паповіч.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа