Сакратарыят 52-а Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу, які плануецца правесці ў верасні 2021 года ў сталіцы Венгрыі Будапешце, заклікае да гадзіннай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітвы ва ўсім свеце ў суботу 21 лістапада, напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.
Кардынал Петэр Эрдзё, Прымас Венгрыі, на старонцы Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу Сorpusdomini.iec2020.hu заклікае вернікаў:
«У цяперашняй сітуацыі пандэміі, калі няма магчымасці сустрэцца ў касцёле, мы можам з нашых дамоў далучыцца да супольнай міжнароднай адарацыі.
Як мага большай колькасцю людзей далучаймася са сваёй парафіяй, супольнасцю, сям’ёй! Няхай гэтая сусветная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту стане чарговай стацыяй на шляху нашай падрыхтоўкі да 52-а Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу ў 2021 годзе ў Будапешце. Перажывем зноў аднаўляльную моц любові Бога!» — запрашае арцыбіскуп Эстэргамска-Будапешцкі.
Як адзначае сакратарыят Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу, сваімі ўчынкамі мы хочам паказаць свету сваю веру і для гэтага атрымліваем сілу ад Езуса. Мы ўшаноўваем Яго ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, а таксама молімся ў цішыні свайго дома.
«Зробім жа гэта зноў, ужо ў сёмы раз, у гадзіннай адарацыі або ў малітве дома 21 лістапада, у вігілію ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету. Памолімся ў тысячах куткоў свету», — запрашаюць арганізатары.
Сакратарыят Эўхарыстычнага кангрэсу запрашае:
- Знайсці і далучыцца
Зайсці на сайт Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу Сorpusdomini.iec2020.hu і выбраць зразумелую мову. На пададзенай на сайце карце можна знайсці месцы, дзе праводзіцца адарацыя. Тут жа можна паведаміць пра свой удзел, каб арганізатары бачылі, колькі людзей далучыліся да ініцыятывы ў кожным канкрэтным месцы. У цяперашняй сітуацыі пандэміі, калі няма магчымасці сустрэцца ў касцёле, мы можам з нашых дамоў далучыцца да супольнай міжнароднай адарацыі.
- Арганізаваць адарацыю
Калі ў нейкіх мясцінах адарацыя не праводзіцца, яе можна арганізаваць па ўзгадненні з мясцовымі святарамі ў касцёлах і капліцах, а таксама ў манаскіх дамах. У цяперашняй сітуацыі пандэміі, калі няма магчымасці сустрэцца ў касцёле, мы можам з нашых дамоў далучыцца да супольнай міжнароднай адарацыі.
- Праявіць творчы падыход
Удзельнікі могуць маліцца перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам у маўчанні, у разважанні, традыцыйна, спяваючы, праслаўляючы, разам з дзецьмі, з моладдзю, з сем’ямі, з пажылымі людзьмі. На адарацыю можна запрасіць удзельнікаў малітоўных груп, музыкаў, ружанцовыя колы — усіх тых, хто хоча правесці гадзіну з Валадаром сусвету.
- Зарэгістравацца
Важна зарэгістраваць кожнага ўдзельніка, каб адарацыя ахапіла ўвесь свет.
- Падтрымліваць кантакт
Ёсць магчымасць падпісацца на інфармацыйны бюлетэнь МЭК 2020, у якім падаецца актуальная інфармацыя пра падрыхтоўку да Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу 2021 года ў Будапешце.