Пошук

23.04.2020 16:56   Паводле: Vatican News
Фота SSS Congregatio

Папа Францішак змяніў дату правядзення яшчэ адной значнай агульнакасцёльнай падзеі. Прычына рашэння — нявызначанасць, звязаная з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец сумесна з Папскім камітэтам міжнародных эўхарыстычных кангрэсаў і з Канферэнцыяй Біскупаў Венгрыі прыняў рашэнне аб пераносе 52-а Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу, запланаванага ў Будапешце ў верасні 2020 г., на верасень 2021 г. Аб гэтым заявіла 23 красавіка прэс-служба Святога Пасаду.

Эўхарыстычныя кангрэсы праходзяць раз у чатыры гады.

Яны спадарожнічаюць гісторыі Касцёла з канца ХІХ ст. Першы прайшоў у французскім горадзе Ліль у 1881 г, а апошні — з 25 па 31 студзеня 2016 г. у філіпінскім Себу. Дэвізам форуму ў Будапешце будуць словы Псальма 87: «У табе ўсе крыніцы мае».

Абноўлена 23.04.2020 19:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа