Пошук

21.10.2020 12:33   Паводле: КАІ / Пераклад: Анастасія Грышан / Catholic.by
Фота: Facebook

19 кастрычніка ў асізскім санктуарыі быў зачынены саркафаг з целам Карло Акуціса. Бачнае за шклом цела «апостала Інтэрнэту» можна было сузіраць пачынаючы з 1 кастрычніка. Гэта было звязана з яго беатыфікацыяй, якая адбылася 10 кастрычніка.

Як паведамляе агенцтва КАІ, перад рэліквіямі благаслаўлёнага памалілася за гэты час 41 тысяча пілігрымаў.

Перад закрыццём саркафага цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў новы прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі біскуп Марчэло Сэмерара. У гаміліі ён адзначыў, што ў асобе Карло мы бачым «маладога чалавека, які рызыкнуў у жыцці, ставячы на Хрыста».

Іерарх дадаў, што сілай прыцягнення благаслаўлёнага з'яўляецца яго пакора, якой вызначаўся таксама святы Францішак Асізскі.

Арцыбіскуп Асізскі Дамэніко Сарэнціна патлумачыў, што ў сувязі з пандэміяй нельга было даўжэй бяспечна экспанаваць цела благаслаўлёнага, але як толькі сітуацыя палепшыцца, саркафаг зноў і канчаткова будзе адчынены.

З 1 па 19 кастрычніка можна было праз шкло бачыць пакладзенае ў саркафаг цела Карло Акуціса. Падчас эксгумацыі яго труны на могілках у Асізі 23 студзеня 2019 г., здзейсненай у сувязі з пераносам у санктуарый, было сказана, што яго цела знаходзіцца, як адзначыў арцыбіскуп Сарэнціна, «у стане трансфармацыі, уласцівай трупу».

Калі прайшло некалькі гадоў з моманту пахавання (Акуціс памёр у 2006 годзе), розныя часткі цела, хоць і зведалі змены, усё яшчэ знаходзіліся ў іх анатамічным злучэнні.

Цела была падвергнута «кансервацыі і ўмацаванню, як гэта звычайна практыкуецца, каб годна выставіць для ўшанавання вернікаў целы благаслаўлёных і святых». Твар быў рэканструяваны з дапамогай сіліконавай маскі.

Абноўлена 21.10.2020 12:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.