Пошук

25.08.2020 10:30   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Кардынал Гуалцьеро Басэцці. Фота: Аvvenire.it

Старшыня Канферэнцыі епіскапату Італіі кардынал Гуалцьеро Басэцці паведаміў пра падрыхтоўку дакумента, прысвечанага пачатку новага пастырскага года ў Італіі.

Як перадала 24 жніўня руская рэдакцыя парталу Vatican News, кардынал адзначыў, што гэты дакумент павінен стаць знакам надзеі для Касцёла, пакліканага не толькі шукаць непасрэдных рашэнняў у надзвычайнай сітуацыі, але і пашырыць гарызонт сваіх планаў. Кіраўнік італьянскага епіскапату асабліва вылучыў чатыры тэмы для разважанняў, узніклых з-за пандэміі каранавірусу.

Па-першае, гэта пажылыя людзі, якіх нельга разглядаць толькі як «абароненую катэгорыю» і тым больш як фінансавы цяжар для дзяржавы. Наадварот, дзякуючы нажытай мудрасці яны могуць стаць «замковым каменем» для нашай сацыяльнай архітэктуры, спалучальным элементам паміж пакаленнямі, падкрэсліў італьянскі іерарх.

Другая тэма для разважанняў — гэта смерць, цярпенні і крохкасць чалавека.

«Палітычныя ідэалогіі апошніх стагоддзяў не зрабілі чалавека больш свабодным і шчаслівым. Перадусім яны не зрабілі яго бессмяротным.

Аднак у апошнія дзесяцігоддзі на змену палітычным перакананням прыйшла вера, часта бескрытычная, у тэхнічны прагрэс. Але сёння каранавірус паставіў пад сумнеў нават надзею на выратаванне чалавека з дапамогаю навукі», — адзначыў кардынал Басэцці.

Трэцяе пытанне, над якім пакліканы разважаць Касцёл на Апенінах, — гэта «свабода думкі»; у цяперашні момант неабходныя «адказнасць і сур’ёзнасць, а дзеля дабра ўсіх трэба пакінуць у баку „фэйкавыя“ навіны, негацыянізм і няякасную інфармацыю».

Нарэшце, кардынал заклікае разважаць над рэарганізацыяй супольнаснага жыцця, падкрэсліваючы, што асцярожнасць і разважлівасць неабходныя, але «варта ўзнавіць наш шлях».

Абноўлена 25.08.2020 12:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.