Пошук

30.07.2020 15:17   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by
Фота: Наталля Гілёва / via corsum.ru

Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве з тытулярнай кафедрай у Акве Бізацэнскай (Aquensis in Byzacena) айца Мікалая Дубініна, святара Ордэну братоў меншых канвентуальных (Расійская генеральная кустодыя святога Францішка Асізскага).

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, францішканін з’яўляецца таксама гвардыянам кляштару св. Антонія Цудатворцы ў Санкт-Пецярбургу.

Айцец Мікалай Дубінін OFM Conv нарадзіўся 27 мая 1973 г. у Новашахцінску Растоўскай вобласці.

Падрыхтоўку да святарства праходзіў у інстытутах Ордэну братоў меншых канвентуальных у Польшчы. Вечныя манаскія абяцанні прынёс у кастрычніку 1998 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 24 чэрвеня 2000 г. З 2002 па 2005 год вывучаў літургіку ў Інстытуце пастырскай літургіі св. Юстыны ў Падуі (Італія).

З 2000 па 2005 год служыў у розных парафіях, якімі апякуюцца канвентуальныя францішкане. З 2005 па 2018 год быў генеральным кусташам Расійскай кустодыі св. Францішка Асізскага. З 2005 г. кіруе Выдавецтвам францішканаў у Маскве. З 2006 г. выкладае літургіку і гамілетыку ў Вышэйшай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева Апосталаў» у Санкт-Пецярбургу і з’яўляецца сакратаром Літургічнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі.

З 2008 па 2013 год быў намеснікам галоўнага рэдактара Каталіцкай энцыклапедыі. З 2009 года — старшыня Расійскай канферэнцыі старэйшых настаяцеляў (CORSUM).

З 2015 г. узначальвае Камісію па пытаннях катэхізацыі і літургіі ў архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.

Валодае рускай, польскай, італьянскай, англійскай і беларускай мовамі.

Абноўлена 30.07.2020 15:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.