Пошук

18.02.2020 16:22   Паводле: press.vatican.va / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Біскуп Станіслаў Шырокарадзюк з Папам Францішкам. Фота: kmc.media

18 лютага Папа Францішак прыняў просьбу аб адстаўцы ад пастырскага кіравання Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіяй 75-гадовага біскупа Браніслава Бярнацкага. Яго наступнікам стаў біскуп Станіслаў Шырокарадзюк OFM, які да гэтага часу быў біскупам каад’ютарам згаданай украінскай дыяцэзіі, частка якой знаходзіцца на анэксаванай Расіяй тэрыторыі.

У паведамленні Святога Пасаду гаворыцца, што Станіслаў Шырокарадзюк нарадзіўся 26 чэрвеня 1956 года ў Карначоўцы Хмяльніцкай вобласці (Камянец-Падольская рыма-каталіцкая дыяцэзія).

У 1980 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, а ў 1981 годзе патаемна ўступіў у Ордэн Братоў Меншых (OFM). Навіцыят і законную фармацыю праходзіў адначасова з вучобаю ў семінарыі.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 1984 года, а вечныя манаскія абяцанні прынёс 26 жніўня 1988 года.

З 1984 па 1994 год быў пробашчам у Палонным і Славуце ў сваёй роднай дыяцэзіі.

26 лістапада 1994 года быў менаваны дапаможным біскупам у Жытоміры (з 25 лістапада 1998 года — Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія).

Біскупскае пасвячэнне прыняў з рук Папы Яна Паўла ІІ 6 студзеня 1995 года.

З 1996 па 2016 год быў дырэктарам дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas-Spes Украіна.

З 24 ліпеня 2012 года выконваў абавязкі Апостальскага адміністратара Луцкай дыяцэзіі.

12 красавіка 2014 года быў прызначаны біскупам Харкаўска-Запарожскім.

2 лютага 2019 года Святы Айцец прызначыў Станіслава Шырокарадзюка OFM біскупам-каад’ютарам Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі са спецыяльнымі паўнамоцтвамі.

Абноўлена 19.02.2020 16:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця