Пошук

05.11.2019 10:01   Паводле: Asia News / Catholic.by
Фота: www.americamagazine.org

Святары і парафіяне забарыкадаваліся ў касцёле ў кітайскай правінцый Хэбэй. Паводле паведамленняў, такім чынам яны паспрабавалі перашкодзіць ураду разбурыць іх святыню.

Пратэст пачаўся а 6-й гадзіне раніцы 31 кастрычніка ў касцёле ў Гао Джан, частцы раёна Гуаньтао горада Хэбэй, на ўзбярэжжы Паўночнага Кітая. Чыноўнікі загадалі знішчыць касцёл, хоць усе дакументы ў парадку і адпаведныя дазволы выдадзены ўрадам. Як паведамляе сайт Asia News, мясцовыя ўлады, нягледзячы на гэта, заявілі, што адпаведных дазволаў на будынак няма.

У верасні 2017 года ў Кітаі былі ўведзены строгія правілы, якія датычаць рэлігіі. З гэтага часу ўлады праяўляюць пільнасць у забеспячэнні захавання патрабаванняў аб выдачы дазволаў.

Святыні, якія трапілі пад падазрэнне аб неадпаведнасці, знішчаюцца. Многія кітайскія католікі, верныя Апостальскай Сталіцы, кажуць, што ў верасні мінулага года кітайска-ватыканскае пагадненне стала прычынай для таго, каб падштурхнуць урад прыняць карныя меры супраць католікаў, якія не належаць да дзяржаўнага Касцёла.

Афіцыйныя асобы, як паведамляецца, заявілі: «Ватыкан падтрымлівае вас», і з-за гэтага загадалі знішчыць яшчэ 40 святыняў.

На працягу дзесяцігоддзяў Касцёл у Кітаі быў падзелены паміж «Кітайскай патрыятычнай каталіцкай асацыяцыяй», дзяржаўным Касцёлам, які знаходзіцца пад кантролем Кітайскай камуністычнай партыі, і падпольным Касцёлам, цалкам звязаным са Святым Пасадам. Пагадненнем 2018 года, дэталі якога не былі абнародаваны, было прызначана для аб’яднання дзвюх касцёльных супольнасцяў, хоць шматлікія паведамленні з Кітая ўказвалі на тое, што святары і свецкія вернікі, якія адмаўляюцца маліцца ў дзяржаўных касцёлах, сутыкаюцца з усё большым пераследам.

У правінцыях Дзянсі і Фудзянь на ўсходзе Кітая святары, якія адмовіліся падпісваць пагадненні, якія абавязваюць іх выконваць прадпісанні ўраду, былі вымушаны пакінуць свае дамы, а іх касцёлы былі зачынены. Урад краіны забараніў гэтым святарам перамяшчацца і падарожнічаць, многія былі вымушаны хавацца.

У ліпені і жніўні мінімум пяць касцёлаў у Юдзянскай дыяцэзіі былі прымусова зачынены ўрадам з-за адмаўлення далучыцца да КПКА.

У сярэдзіне жніўня чыноўнікі ўраду пагражалі арыштаваць падпольнага святара і адмяніць асноўныя дзяржаўныя субсідыі для ўсіх католікаў у горадзе Інтань пасля таго, як іх парафія адмовілася далучыцца да Касцёла, які фінансуе дзяржава.

«Урад спецыяльна размяшчае шпіёнаў у касцёлах КПКА, каб сачыць за тым, што святары кажуць у сваіх гаміліях і якія мерапрыемствы праводзяць», — паведаміў часопісу Bitter Winter святар з Юдзяна. Урад краіны кантралюе штодзённую дзейнасць святароў КПКА, іх паездкі.

«У прынцыпе, дзяржава ведае пра святароў усё», — дадаў ён.

Абноўлена 05.11.2019 11:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа