Пошук

27.06.2019 13:52   Catholic.by

Помнік Люблінскай уніі на Літоўскай плошчы ў Любліне. Фота: przewodnicyzamosc.pl

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB у якасці прадстаўніка Касцёла на Беларусі возьме ўдзел у святкаванні 450-годдзя Люблінскай уніі, якое 29–30 чэрвеня пройдзе ў Варшаве і Любліне (Польшча).

Беларускі іерарх скіруецца на юбілейныя ўрачыстасці па запрашэнні польскіх уладаў.

Цэнтральнай часткай святкавання стане цэлебрацыя святой Імшы ў люблінскім архікатэдральным касцёле святога Яна Хрысціцеля і святога Яна Евангеліста, якая адбудзецца тут 30 чэрвеня а 10-й гадзіне.

Пасля Эўхарыстыі яе ўдзельнікі ўскладуць кветкі да помніка Люблінскай уніі на Літоўскай плошчы ў Любліне.

На юбілейных мерапрыемствах будуць прадстаўлены ўсе сучасныя дзяржавы, народы якіх абя’дналіся ў 1569 годзе ў Рэч Паспалітую — унікальнае саюзнае ўтварэнне, што стала выразам імкнення да адзінства ў разнастайнасці на падмурку трывалых хрысціянскіх каштоўнасцяў. Чакаецца, што ва ўрачыстасцях у Польшчы возьмуць удзел прадстаўнікі Касцёла і парламенцкія дэлегацыі з Беларусі, Літвы і Украіны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.