Пошук

07.03.2019 15:50   Паводле: Vatican News
Фота ancorashop.it

Як паведаміла беларуская рэдакцыя партала Vatican News, 6 сакавіка ў ватыканскіх кнігарнях з’явіліся два статыстычных даведнікі Касцёла: Annuario Pontificio за 2019 г. і Annuarium Statisticum Ecclesiæ, у якім публікуюцца дадзеныя за 2017 г.

З апошняга выдання Annuario Pontificio — «Папскага штогодніка» — вынікае, што ў мінулым годзе былі створаны чатыры новых біскупскіх кафедры, ранг адной дыяцэзіі быў узвышаны да сталіцы мітраполіі і адной апостальскай адміністратуры да дыяцэзіі, узніклі чатыры экзархаты і епархіі.

Другі даведнік Annuarium Statisticum Ecclesiæ — «Штогоднік касцёльнай статыстыкі» — інфармуе, што ў 2017 г. у свеце было 1, 313 млрд ахрышчаных католікаў, што складае 17, 7 % насельніцтва планеты.

48,5 % з іх пражывалі ў Амерыцы, 21,8% у Еўропе, 17,8 % у Афрыцы, 11,1 % у Азіі і 0,8% у Акіяніі.

У Касцёле знізілася колькасць святароў: з 414 тыс. 969 у 2016 г. да 414 тыс. 582 у 2017 г. Затое стала больш біскупаў, дыяканаў, свецкіх місіянераў і катэхетаў. Кандыдатаў да святарства стала менш: у 2016 г. іх было 116 тыс. 160, у 2017 г. — ужо 115 тыс. 328. Такім чынам, іх колькасць скарацілася амаль на 1%.

Збіраннем апублікаваных дадзеных займаецца Цэнтральная статыстычная служба Каталіцкага Касцёла. Кошт папяровага выдання Annuario Pontificio за 2019 г. у інтэрнэт-кнігарні складае 78 еўра.

Абноўлена 07.03.2019 15:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця